Translate

понеділок, 11 липня 2016 р.

MobileOptimized 2016 Мінск


15-16 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску адбудзецца MobileOptimized 2016. Квіткі на мерапрыемства можна набыць на афіцыйнай старонцы канферэнцыі. А калі вы ўвядзеце прома-код JUG_LVIV_MO_2016, то атрымаеце зніжку 40%!

На ‪#‎moconf‬ вас чакае шмат дакладаў, прысвечаных распрацоўцы пад Android, а таксама бясплатная Q&A сэсія пра Koltin.

Вось некаторыя з Android-дакладаў:
  • Knock knock! Who's there? Doze – by Yonatan Levin (Gett);
  • The ultimate guide to MVP pattern on Android ад Mateusz Herych (IG);
  • Ці магчыма абараніць Android-прыладу – распавядзе Яўген Пелькін (Apalon);
  • Work Android, WorkArounds ад Sergey Varichev (Corgi Software);
  • Android tool-chain and run-time improvements by Alexander Piotrowski (Applause).
і шмат іншага! Поўны спіс дакладаў, апісанне спікераў і квіткі — на mo.dev.by.

Акрамя гэтага, запланаваны цэлы блок дакладаў пра Kotlin: досвед выкарыстання ў рэальным жыцці (падрабязны агляд ад распрацоўшчыкаў JUNO), падводныя камяні  fragments api і як абысці іх з дапамогай Kotlin, Android UI з выкарыстаннем бібліятэкі Anko, etc.

Напрыканцы другога дня канферэнцыі пройдзе згаданая вышэй Q&A сэсія з Андрэем Брэславам, кіраўніком праекта распрацоўкі Kotlin і дызайнерам мовы. Уваход на сэсію бясплатны для ўсіх, хто паспее зарэгістравацца.

Прыязжайце, будзе вельмі цікава і прадыктыўна!